Пойдзем мы бадзёра па шляху жыцьця

Мы бодрей на жизненном пути пойдём

са зборника "Песнь возрождения"
Т. бел.: Д. Ясько "Гімны хрысьціян"

1 КУПЛЕТ:


Пойдзем мы бадзера па шляху жыцця,


Калі будзем давяраць Ісусу.


Дужы будзем да цьвярдыняў здабыцьця,


Калі будзем давяраць Ісусу.
             

ПРЫСЬПЕЎ: 

              Бог Сваю нам сілу дасць,


                Радасць будзе ўсякі час,


                Зло не пераможа нас,


                Калі будзем давяраць Ісусу.

 

2 КУПЛЕТ:


Абяцанні Божыя засвецяць нам,


Калі будзем давяраць Ісусу.


Ласка ў сэрцы нашым створыць Богу храм,


Калі будзем давяраць Ісусу.


3 КУПЛЕТ:

Волю Божую мы будзем выпаўняць,


Калі будзем давяраць Ісусу.


Кожны міг з’яўлення Госпада чакаць,


Калі будзем давяраць Ісусу.