Прыгожае Тваё імя

What a Beautiful Name

Сл. і муз.: Ben Fielding & Brooke Ligertwood / Hillsong
Т. бел.: Д. Шэіна


Куплет 1:

Быў Словам Творцы напачатку.

Айцец і Сын – Адзіны Бог.

І таямніца Божай славы,

Адкрылася ў Табе, Хрыстос.

 

Прысьпеў 1:

Прыгожае Тваё імя.

Прыгожае Тваё імя,

Імя Ісуса Ўладара.

Прыгожае Тваё імя.

Ні з чым Яго не параўнаць.

Прыгожае Тваё імя,

Імя Ісуса.

 

Куплет 2:

Хацеў нас бачыць на Нябёсах –

Нябёсы на зямлю сьцягнуў.

Мой грэх вялікі, Ты – мацнейшы,

Праз Ласку мне жыцьцё вярнуў.

 

Прысьпеў 2:

Цудоўнае Тваё імя.

Цудоўнае Тваё імя,

Імя Ісуса Ўладара.

Цудоўнае Тваё імя.

Ні з чым яго не параўнаць.

Цудоўнае Тваё імя,

Імя Ісуса.

 

Мост:

Ісус, Ты ёсьць моцны.

Ты перамог сьмерць.

У храме заслону разарваў.

Нябёсы ўсклікаюць,

Хвалу абвяшчаюць,

Бо Ты ўваскрос і зноў паўстаў!

Хто б з Табой мог змагацца,

З Табой параўнацца?

Бо Ты – Ўсемагутны Валадар

Тваё Валадарства!

Табе ўся слава!

Па-над усім Тваё імя!

 

 Прысьпеў 3:

Магутнае Тваё імя.

Магутнае Тваё імя,

Імя Ісуса Ўладара.

Магутнае Тваё імя.

Што можа прад Ім устаяць.

Магутнае Тваё імя,

Імя Ісуса.