Прыйдзі, прыйдзі, Эмануэль

O Come, O Come Emmanuel

Аўтар: "Veni, Veni Emmanuel", XIII стаг.
Пераклад: Д. Шэіна
Выканаўца: Віктар Козел
Альбом: Прагну славіць (Царква Ян Прадвесьнік)

1 КУПЛЕТ:

Прыйдзі, прыйдзі, Эмануэль,

З палону збавіць Ізраэль,

Што моліць на выгнаньні сваім,

Пакуль ня прыйдзе Божы Сын.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Сьвяткуй! Сьвяткуй! Эмануэль

     Ідзе, каб збавіць Ізраэль. (х2)

 

2 КУПЛЕТ:

Прыйдзі, Ясэя Корань, адкупі,

Ад Шатана народ Свой адвядзі.

Іх вызвалі з пякельнай глыбіні

І перамогу дай над сьмерцю ім.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Сьвяткуй! Сьвяткуй! Эмануэль

     Ідзе, каб збавіць Ізраэль. (х2)

 

 

3 КУПЛЕТ:

Прыйдзі, як Дзень Вясновы, о прыйдзі

І нашы душы ў радасьць абярні.

Ты хмараў змрочных цемру разгані

І цень сьмяротны ў дзень перамяні.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Сьвяткуй! Сьвяткуй! Эмануэль

     Ідзе, каб збавіць Ізраэль. (х2)

 

 

4 КУПЛЕТ:

Прыйдзі, о Ключ Давідаў, адчыні

Нябёсаў брамы ў вышыні

Нам шлях да Неба пакажы, о Бог,

Пазьбегнуць дай падманлівых  дарог.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Сьвяткуй! Сьвяткуй! Эмануэль

     Ідзе, каб збавіць Ізраэль. (х2)

 

5 КУПЛЕТ:

Прыйдзі, о Усемагутны Бог, прыйдзі,

Выбраны род зноў за Сабой вядзі.

Ты на гары Закон народу даў,

Каб у трымценьні чэсьць Табе аддаў.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Сьвяткуй! Сьвяткуй! Эмануэль

     Ідзе, каб збавіць Ізраэль. (х2)