Прыйдзі хутчэй да Хрыста

Come Unto Christ

Сл. і муз.: Hillary Abplanalp
Т. бел.: Д.Шэіна

1 КУПЛЕТ:

Гэта ёсьць Сын Мой, глядзіце, Адзіны.

Упадабаньне маё у Ім,

Хто на руках вас накрэсьліў Сваіх,

За грэх ваш і сьмерць сплаціў.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Прыйдзі хутчэй да Хрыста, хто шукае,

Знойдзеш сьвятло ў Ім і мір.

Словам Сваім Ён нас насычае,

Каб весьці па жыцьці.

Хай кожны адчуе любоў, што зьявіў Ён,

Бо Айца волі верным быў.

 

2 КУПЛЕТ:

Той хто ўладарыць над ветрам і морам

Быў паслухмяным Свайму Айцу.

Ён нёс цяжкія пакуты пакорна,

Як йшоў на Галгофы гару.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

3 КУПЛЕТ:

Хачу, каб сэрца Ён цалкам зьмяніў.

Буду Ісусу я служыць.

Кожны народ хай ўкленчыць прад Ім,

Каб з радасьцяй Збаўцу хваліць.

Прыйдзі хутчэй і з Хрыстом узрастай

Ён наш адзіны шлях.

І хоць не магу сёньня быць дасканалым,

Зьмяняцца магу штодня.

 

ПРЫСЬПЕЎ.