Прыйдзіце пакланіцца

Adeste Fideles

Сл.: з лацінскай мовы, XVIII стаг.
Муз.: John F. Wade's, Cantus Diversi, 1751

Т.бел.: са зборніка «Гімны хрысьціян
»
Выканаўца: Царква Ян Прадвесьнік

Кавер-альбом: Дорыць нам Раство

1 КУПЛЕТ:

Прыйдзіце да Збаўцы, верныя, са сьпевам!

Прыйдзіце да ясьляў Яго ў Бэтлеем!

Цар нарадзіўся, Цар усіх стварэньняў.

     Прыйдзіце пакланіцца, прыйдзіце пакланіцца,

     Прыйдзіце пакланіцца Госпаду!

 

2 КУПЛЕТ:

Нябесныя хоры, радасна сьпявайце!

Сусьвет няхай чуе хваленьне Хрысту!

Слава, гасанна на вышынях Богу.

     Прыйдзіце пакланіцца, прыйдзіце пакланіцца,

     Прыйдзіце пакланіцца Госпаду!

 

3 КУПЛЕТ:

Ісусе, Цябе мы радасна вітаем,

Табе чэсьць і славу ад сэрца пяем.

Вечнае Слова к нам прыйшло ў целе.

      Прыйдзіце пакланіцца, прыйдзіце пакланіцца,

      Прыйдзіце пакланіцца Госпаду!