Радасьць вялікую верныя маюць

Аўтар: G.F.Root
Т. бел.: Д.А. Ясько ("Гімны хрысьціян")

 

1. Радасьць вялікую верныя маюць,

Сілы нябесныя гімны сьпяваюць:

 “Цар нарадзіўся” – скрозь чуткі пайшлі,

“Слава Богу ў небе, мір на зямлі!”

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Слава, слава! Слава Богу ў небе, мір на зямлі,

Слава, слава! Цар нарадзіўся Хрыстос!

 

2. О Бэтлееме, сьпявай пра Ісуса,

Вызваліць Ён Свой народ з-пад прымусу,

Радасьць анёлы усім прынясьлі,

Слава Богу ў небе, мір на зямлі!

 

3. Мудрыя ўбачылі зоркі зьяўленьне,

Што абвяшчала Хрыста нараджэньне,

З ціхай пакорай, з дарамі прыйшлі,

Каб пакланіцца Цару ўсёй зямлі.

 

4. Ірад, пачуўшы пра Божыя справы,

Хітрасьцю думаў усё пераставіць:

Царскай магутнасьці каб не ўпусьціць,

Здрадай імкнуўся Дзіцятка забіць.

 

5. Ірада пляны адкрыў Бог Язэпу,

Каб адвярнуць ад Яго небясьпеку,

«Тут не марудзь, на чужыну ўцякай,

Маці й Дзяцяці ратунку шукай!

 

6. Ірад мардуе дзіцятак і зьліцца,

Госпад Ісус быў далёка ў Эгіпце.

Так Бог цудоўна Хрыста захаваў,

Каб Ён народ Свой ад зла ўратаваў.