Радасны настрой

Сл.: Аляксандр Міцкевіч
Муз.: Тацьцяна Міцкевіч
Выканаўца: хор "Нашыя дзеткі"
Царква "Новае жыцьцё", г. Менск

1 КУПЛЕТ:

Заўсёды радасны настрой,

Таму што Госпад — Сябар мой.

Шчыра  Бога  я  люблю,

Кожны  дзень  Яму пяю,

Кожны  дзень  Яму пяю!

 

 2 КУПЛЕТ:

Заўсёды  радасны  настрой,

Таму што побач Госпад мой.

Ратаваньне ўсiм прынес

I на трэцi дзень ўваскрос,

Iсус  Хрыстос  ўваскрос!

 

 МОСТ:

Ўвечары цi зранку 

Госпаду пяю.

Сонейка цi хмарка

Госпаду пяю.

У любым настроi

Госпаду пяю. 

Бога я люблю!