Радуйся

Joy

Cл.: Dustin Smith, Travis Ryan, Don Poythress
Муз.: Dustin Smith
Т. бел.: Надзея Кім (Царква "Ян Прадвесьнік", Менск)

1 КУПЛЕТ:

Мы сёньня тут, каб славіць Яго.

Няхай сьвяткуе  ўсё наўкол.

Сам Божы Сын прыйшоў ў сьвет.

Дык гучна разам  абвясьцім:

Ён прыйшоў, Ён прыйшоў!

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Радуйся сьвет!

     Зямля, гэта твой Цар!

     Хай кожны пачуе, што

     Цар  наш прыйшоў!

     Айцец нам такі Дар

     Дае, о, як любіць Ён нас!

     Дар, о!

 

2 КУПЛЕТ:

Мы сёньня тут, і мы жывем,

Бо зорка Збаўцы  зазьзяла нам.

Ён ласкі Цар і міру Князь.

Хай кожнае сэрца  ўзьнясе хвалу, абвесціць:

 

ПРЫСЬПЕЎ:

 

Дар, о! О, Дар, о!

Ён прыйшоў, Ён прыйшоў,

Ён прыйшоў, Ён прыйшоў!

Абвесьцім:

 

 

ПРЫСЬПЕЎ.