Раніцою сейбіт сеяў

Сл. і муз.: А. Унукоўская
Выканаўца: Вольга Барок, Алеся Унукоўская

1 КУПЛЕТ:

Раніцою сейбіт сеяў, зерне ў поле ён кідаў.

Частка ўпала пры дарозе, яе воран пакляваў.

 

     ПРЫСЬПЕЎ:

     Бо хто мае, таму дадзена будзе і паболей.

     Хто ня мае, у таго і адымецца тое, што мае.

 

2 КУПЛЕТ:

Частка зерня ўпала ў камень, вельмі хутка узрасло,

Але потым усё засохла, бо карэньня не было.        

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

3 КУПЛЕТ:

Частка ўпала у цярніну, не хапала месца ёй,

Потым вырасла цярніна, заглушыла ўсё сабой.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

4 КУПЛЕТ:

Частка зерня ўпала ў ніву і стакротны плён дала.

Калі маеш вушы, слухай слова Бога дар жыцьця.

 

ПРЫСЬПЕЎ.