Cкарына

Аўтар: Барыс Гарбачэўскі
Выканаўца: Барыс Гарбачэўскі, Паліна Філіпава
Альбом: Юбілейны
Царква "Ян Прадвесьнік"

ПРЫСЬПЕЎ:

Скарына, шмат зрабіў ты

Для сваёй Айчыны.

Скарына, будзем помніць

Твае справы заўжды мы.

 

1 КУПЛЕТ:

У 15 стагоддзі нарадзіўся ў Полацку хлапец.

Назвалі яго Францішак, так напэўна параіў дзед,

А можа быць і бабка, а можа хто-небудзь яшчэ,

Але гэта не казка пра рэпку, працягваем далей.

Паехаў ён вучыцца ў Кракаўскі ўніверсытэт

Потым у Падуанскі, вялікі маладзец.

Атрымаў ступень ён доктара медыцынскіх навук,

Але ў Францыска не для таго гучаў сэрца стук.

 

1517 год, горад Прага

Францыск сумеў спатоліць па Слову Божаму народа смагу.

Пераклаў ён Біблію на беларускую мову.

Потым змог надрукаваць дзесяць тысяч асобнікаў.

Калі ты думаеш, што гэта проста, гэта ня так, я табе скажу,

Тады не было кампутараў, не было дому друку.

Але Францішак – не слабак, ён здолеў зрабіць гэта

І таму мы чытаем пра яго куплеты.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

2 КУПЛЕТ:

2017 год, пяцьсот год прайшло

Мы шмат чаго ня ведаем пра тое, што тады было

Але мы помнім Скарыну, помнім яго запавет

Да свайго месца ласку мае кожны чалавек

Маем ласку да Беларусі, сёлета будзем шмат рабіць

Каб напамін пра друкара працягваў у краіне жыць

Спэктаклі і канцэрты, сьпевы, вечарыны

Хацелася б таксама зьняць фільм пра Скарыну

Паслухай, шмат чаго можна зрабіць у гэтым годзе

Тым больш, такі юбілей выпадае 2 разы на тысячагоддзе

Гэй, ня сьпі ў шапку, нагадай усім пра Скарыну,

 

Каб Бог адрадзіў нашую краіну.