Слава на вышынях Богу

As Shepherds Kept Their Lonely Vigil

Cл. і муз.: Sally DeFord
Т.бел.: Д. Шэіна

1 КУПЛЕТ:

Ўначы ня спалі пастушкі,

Зноў пасьвілі авечак.

Раптоўна войска ім з Нябёс

Зьявілась з добрай весткай.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Слава на вышынях Богу!

     На зямлі ўсім людзям мір!

     Слава на вышынях Богу!

     Нарадзіўся Збаўца, Божы Сын!

 

2 КУПЛЕТ:

“Ня бойцеся”, — сказаў анёл, —

“У страху не трывайце.

Сьпяшайцеся ў Бэтлеем,

У стайні пашукайце.”

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

3 КУПЛЕТ:

“Вы знойдзеце там Немаўля,

Што сьпіць у ясьлях ціха.

Прыйдзіце чысьць Яму аддаць,

Бо гэта ваш Збавіцель.”

 

 ПРЫСЬПЕЎ.

 

4 КУПЛЕТ:

“Ідзіце людзям абвяшчаць

Цудоўную навіну.

Каб на ўсіх мовах праслаўляць

Маглі народы Сына.”

 

 

ПРЫСЬПЕЎ.