Слова Тваё

Словы: А. Унукоўская
Музыка: А. Грачоў
Выканаўца: Артур Мадатаў
Альбом: DVA

КУПЛЕТ 1:

Слова Тваё – дапамога мне у час ваганьня,

Слова Тваё – мой ратунак і выратаваньне,

Слова Тваё – майго сэрца смага і прагненьне,

Слова Твайго я чакаю, Пане, з нецярпеньнем.

 

КУПЛЕТ 2:

Слова Тваё – вада жывая для душы маёй,

Слова Тваё – крыніца ласкі, радасьць, супакой,

Слова Тваё – майго сэрца смага і прагненьне,

Слова Твайго я чакаю, Пане, з нецярпеньнем.

 

Я  чакаю, Пане, з нецярпеньнем.

Я чакаю, Пане, Слова  Твайго.

Я  чакаю, Пане, з нецярпеньнем.

Я чакаю, Пане.