Слова Тваё (Словы цара Давіда)

Аўтар: Алеся Унукоўская
Альбом: Песьні пакланеньня і праслаўленьня
Выканаўца: Алеся Унукоўская

ПРЫСЬПЕЎ:

Слова Тваё — сьветач для стоп маіх,

Сьвятло на сьцежцы маёй.

  

КУПЛЕТ 1:

Як люблю я Твой Закон, Пане,

Увесь дзень ён у думках маіх.

Як салодкі Твае Словы, Пане,

Саладзей за мёд вуснам маім. 

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

КУПЛЕТ 2:

Як душа мая сумуе, Пане,

Па збаўленьні Тваім.

Як сумуюць мае вочы, Пане,

Па Слове Тваім.

 

ПРЫСЬПЕЎ.