Слухай гучны сьпеў з Нябёс

Hark The Herald Angels Sing

Аўтар: Сharles Wesley
Муз.: Felix Mendelssohn
Т. бел.: Д. Шэіна
Выканаўца: Паліна Філіпава
Кавер-альбом: Дорыць нам Раство

1. Слухай гучны сьпеў з Нябёс:

 “Нарадзіўся нам Хрыстос!

Мір і ласку на зямлю,

Прабачэньне ўсім прынёс!”

Паўстае народ прад Ім

Разам з воінствам сьвятым.

Радасна  мы   абвясьцім:

 “Нарадзіўся Божы Сын!”

 

     Чуеш гучны сьпеў з Нябёс:

     “Нарадзіўся нам Хрыстос!”

 

2. Ўсе анёлы і зямля

Славяць вечнага Цара.

Мы таксама Ўладару

Аддаем усю хвалу.

Сына Бог уцелавіў,

Каб зямны Ён шлях пражыў.

Сьвет Хрыстос перамяніў,

Божы Сын, Эмануіл.

  

     Чуеш гучны сьпеў з Нябёс:

     “Нарадзіўся нам Хрыстос!”

 

3. Міру Князь ўстае ў хвале,

Сонца Праўды узыдзе.

Ён жыцьцё, сьвятло і мір,

Ацаленьне падарыў.

Пой з анёламі з Нябёс:

 “Нарадзіўся нам Хрыстос!

Мір і ласку на зямлю,

Прабачэньне ўсім прынёс!”

 

     Чуеш гучны сьпеў з Нябёс:

     “Нарадзіўся нам Хрыстос!”