Спадарства, Бог вам супакой

God rest ye merry, gentlemen

Ангельскі традыцыйны сьпеў
Т. бел.: Дар'я Шэіна (Царква "Ян Прадвесьнік")

1 КУПЛЕТ:

Спадарства, Бог вам супакой

Паслаў у гэты час,

Бо нарадзіўся нам Хрыстос –

Збавіцель для ўсіх нас,

Ад шатана абараніў,

Вярнуў на добры шлях

Няхай будзе ў вас радасьць і мір,

І супакой,

Няхай будзе ў вас радасьць і мір.

 

2 КУПЛЕТ:

Ад Госпада прыйшоў анёл,

Каб вестку абвясьціць

Тым пастухам, што ў гэту ноч

У полі мелі быць:

Адбыўся ў Бэтлееме цуд –

Зьявіўся Божы Сын.

Няхай будзе ў вас радасьць і мір,

І супакой,

Няхай будзе ў вас радасьць і мір.

 

3 КУПЛЕТ:

 “Ня бойцеся!”- сказаў анёл, —

 “Я радасьць вам прынёс!

Бо сёньня быў народжаны

Ў Марыі Сын – Хрыстос.

Ён прынясе свабоду ўсім,

Хто верыць у Яго!”

Няхай будзе ў вас радасьць і мір,

І супакой,

Няхай будзе ў вас радасьць і мір.

 

4 КУПЛЕТ:

Дык засьпявайма Госпаду

Ўсе разам сьпеў хвалы

І прынясем у радасьці

Удзячнасьці дары.

Ісус Хрыстос у дзень Раства

Збаўленьне нам здабыў.

Няхай будзе ў вас радасьць і мір,

І супакой,

 

Няхай будзе ў вас радасьць і мір.