Сьпявайце, хваліце

Словы: Д. Шэіна
Музыка: А. Сітнік
Выканаўца: Царква Ян Прадвесьнік

КУПЛЕТ 1:

Сьпявайце, хваліце

Магутнага Бога,

Праслаўце ў мудрасьці

Збаўцу Сьвятога.

Хістаюцца горы,

Трасецца дарога,

Бо Госпад магуцьцяў

Ідзе з перамогай.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Я пайду,

     Пайду за Табой,

     Куды б Ты ні павёў мяне,

     Госпад мой.

 

     Я пайду,

     Пайду за Табой.

     Табе я буду служыць

     Усёй душой.

 

КУПЛЕТ 2:

Ты сэрцы ачысьціш

Праз веру жывую,

Каб вартаю стаць нам

У браму сьвятую.

Ты ногі ўзмоцніш.

У духу надзеі

Мы сьведкамі будзем

Тваіх слаўных дзеяў.

 

ПРЫСЬПЕЎ.