Сьвятая ноч

Oh Holy Night

Cл.: Adolphe-Charles Adam
Муз.: Placide Clappeau
Т. бел.: Д. Шэіна
Выканаўца: Паліна Філіпава
Кавер-альбом: Дорыць нам Раство

1 КУПЛЕТ:

Сьвятая ноч,

Нябёсы ў зорным зьзяньні,

У гэту ноч нарадзіўся Збаўца нам.

Зямля ў граху зьнясілела ў чаканьні,

Пакуль прыйшоў і душы надзею даў.

Сьвет трымціць у радасьці узьнёслай,

Бо зазьзяў надзеі ранак нам.

Схіліся сьвет, пачуй анёлаў голас:

Сьвятая ноч, зьяўленьня ў сьвет Хрыста.

Сьвятая ноч, зьяўленьня ў сьвет Хрыста.

 

Сьвятая ноч, cьвятая ноч.