Сьвяты Бог

Свят Господь / Все согрешили и жертвы козлов

Т. бел.: Д. Шеіна

Грэх на ўсіх, кроў закланых ахвяр

Не магла змыць правінаў цяжар.

За кожны грэх адплата сьмерць…

За кожны грэх адплата сьмерць…

 

Ды вось на Небе нарада была”

“Хто б жыцьцё за грэшнікаў аддаў?”

І Божы Сын сказаў Айцу:

“Я пайду, Я памру.”

 

І быў Ён за нас закатаваны.

Ягнятка без заганы, на ганьбу Ён пайшоў…

Пакутваў за беззаконьні нашы

І сьвету пакараньне Ён на Сабе панёс.

 

Стаў Ён закланай ахвярай

Наша адкупленьне у Яго крыві…

Стаў Ён ягняткам без заганы,

 На Сябе прыняўшым сьвету ўсе грахі…

 

І не з авечаю крывёй

Васкросшы Ісус да Бога прыйшоў.

З крывёю Сваёю на трон узыйшоў,

З крывёю Сваёю на трон узыйшоў,

 

Кроў тая амыла ад грахоў,

Праклёны разьбіла сьвятая кроў.

Слава крыві Ісуса на векі, на векі вякоў!

 

На Небе ня спынецца хвала!   

Ўсе падаюць ніцма, Ягняці крычаць:

 

“Сьвяты! Сьвяты! Сьвяты! Сьвяты!

Божае Ягня!

(Гаподзь Саваоф!)”

Вянцы з сябе здымаюць,

Прад Ягнём пакладаюць

І дзень, і ноч ўсклікаюць

 

 “Сьвяты! Сьвяты! Сьвяты!

Сьвяты! Сьвяты! Сьвяты! Божае Ягня!

(Гасподзь Сьвяты!)”

 

Анёлы ўсе сьпяваюць

І старцы усклікаюць,

Нябёсы паўтараюць:

 

“Сьвяты! Сьвяты! Сьвяты!

Сьвяты! Сьвяты! Сьвяты! 

Божае Ягня!

 

Дастойны!

(Дастойны Ты Адзін)

Дастойны!

(Васкросшы Божы Сын!)

Славу і чэсьць прыняць,

Вечна царстваваць!”

 

Калі, ідучы, зноў упаў на шляху

І грэхам сваім зноў забрудзіў душу

Прабач мне, мой Ойча, Цябе я малю,

Імем Ісуса правіну маю.

 

Адразу ж Ісус к Айцу падышоў:

“Вось раны Мае, і вось Мая кроў!”

Айцец больш ня бычыць правіны і грэх,

Ён бачыць пралітую кроў за мяне!

 

Прабачаны зноў праз ахвяру Хрыста!

Ягняці Сьвятому сьпявае душа:

 

“Сьвяты! Сьвяты! Сьвяты! Сьвяты!

Божае Ягня!

(Гасподзь Саваоф!)”

 

Калені мы схіляем,

І сэрцы мы скрышаем,

Цябе мы праслаўляем:

 “Сьвяты! Сьвяты! Сьвяты!

Сьвяты! Сьвяты! Сьвяты! 

Божае Ягня!

 

Дастойны! Дастойны!

Славу і чэсьць прыняць,

Вечна царстваваць!

Дастойны!

(Дастойны Ты Адзін)

Дастойны!

(Васкросшы Божы Сын!)

Славу і чэсьць прыняць,

Вечна царстваваць!”

 

 

Слава! Сын Божы, Табе слава! 

За Тваю ахвяру 

Славу ўсю прымі! 

Слава! Сын Божы, Табе слава! 

Слава безупынна 

На небе і зямлі!