Тваімі шляхамі

Словы: Алёна Сітнік, Дар'я Шэіна
Музыка: Алёна Сітнік
Выканаўца: Царква Ян Прадвесьнік
Альбом: Эмануіл

ПРЫСЬПЕЎ:

Я хачу хадзіць Тваімі шляхамі,

Я хачу мець у сэрцы Твае жаданьні,

Я хачу спаўняць толькі волю Тваю,

Бо, Айцец, я Цябе люблю.

 

1 КУПЛЕТ:

Ты паставіў мяне

быць слугою Тваім,

Быць сьвятлом  зямлі,

Абвяшчаць Валадарства

і Царства Тваё,

Быць прарокам ў духу Ільлі.

Сьцягваць Твой агонь на гэту зямлю,

Быць воінам Тваім,

Разбураць царства цемры,

Несьці праўду Тваю.

О Айцец, Сваю волю зьяві.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

2 КУПЛЕТ:

Госпад выбраў мяне –

буду верным Яму,

Умацуе Словам Сваім.

Тваю волю ўпакораным духам прыму

І па шляху праўды пайду.

На цьвярдыні Тваёй я збудую жыцьцё,

Твой Закон у сэрцы маім.

Хай жа вусны мае славяць Бога майго,

А мой розум хваліцца Ім.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

МОСТ:

Я хачу хадзіць Тваімі шляхамі,

Я хачу мець у сэрцы Твае жаданьні,

Я хачу спаўняць толькі волю Тваю,

Бо, Айцец, мой Айцец,

я Цябе так люблю.

 

ПРЫСЬПЕЎ.