Ты агарні

Сл.: Д. Шэіна
Муз.: А. Сітнік
Выканаўца: Царква "Ян Прадвесьнік"
Альбом: Юбілейны

КУПЛЕТ 1:

Ты агарні мяне, мой Бог,   Сваёй любоўю.

Амый мяне, Ісус, сьвятой   каштоўнай кроўю.       

Умацуй душу маю   ў Сваім Духу.

Асьвяці: ў сьвятле Тваім   сыходзіць скруха.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Дотык Твой на сабе   я адчуваю.        

     Толькі моцай Тваёй душа трывае. 

     Не хачу без  Цябе   ісьці я болей –

     Не знайсьці мне нідзе   такой любові.

 

КУПЛЕТ 2:

Суцеш мяне, калі душа   мая смуткуе.  

Пакліч мяне, хай сэрца голас Твой пачуе.

Настаў мяне на добры шлях, праўдзівы й просты.

Бо Ты – сьвяты, Ты – сьвяты, адзіны Госпад.

 

ПРЫСЬПЕЎ.  Х2

 

МОСТ:

        Бог кіруе сусьветам усім.

        Ён стварыў усё Словам Сваім.

        Госпад неба й зямлі – Ты мой Цар навякі!

 

        Маё сэрца й малітву прымі!