Ты Сваёй моцай

Сл. і муз.: Т. Гурба-Новік
Выканаўца: Віктар Козел (Царква Ян Прадвесьнік)
Альбом: Эмануіл

1 КУПЛЕТ:

Ты Сваёй моцай пануеш навекі,

Шчасьце таму, хто з Табою жыве.

Мора, і суша, і ўсе чалавекі –

Цэлы Сусьвет пяе:

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     «Да душы наблізься маёй,

     Я шукаю Цябе штодня.

     Прагну чысьціні нябёс,

     Дай жа сэрцу майму агня.

     Да душы наблізься маёй,

     Не закрый ад мяне Свой твар.

     Я схілюся прад Табой,

     Мой адзіны Валадар».

 

2 КУПЛЕТ:

Ты Сваёй моцай пануеш навекі,

Шчасьце таму, хто з Табою жыве.

Божа ласкавы да ўсіх чалавекаў,

Выслухай словы мае.