Усьміхніся!

Сл. і муз.: Ганна Харланчук

Усміхніся,

Сонца ўстала, дзень пачаўся

Усе стварэнне славіць Збаўцу.

Усміхніся.

 

Весяліся,

Горы, мора, птушкі, зверы

Славяць Бога сваім спевам.

Весяліся.

 

Пакланіся,

Слаў Ісуса разам з намі,

Хай хвала гучыць у храме.

Пакланіся.

 

Павярніся,

Запрасі суседа гучна

Славіць радасна Ісуса.

Слаў Ісуса, слаў Ісуса!!!