Вернасьць вялікая

Great is Thy Faithfulness

Сл.: T. O. Chisholm
Муз.: William M. Runyan
Т.бел.: са зборніка "Гімны хрысьціянаў"

1 КУПЛЕТ:

Вернасьць вялікая, Госпадзе Божа,

Нам Твая бачна ў бязьмежнасьці ласк:

Ты спачуваеш, ад злога бароніш,

Бачыш і ведаеш кожнага з нас.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Вернасьць вялікая, вернасьць вялікая

     Нам кожны дзень дае ўсё для жыцьця.

     Ласка Гасподня нам бачна сягоньня.

     Вернасьць вялікая, Божа, Твая!

 

2 КУПЛЕТ:

Лета і восень, вясна і пасевы,

Сонца і зоры сваім хараством

Сьведчаць разумным, як Бог літасьцівы,

Як насычае стварэньні дабром.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

3 КУПЛЕТ:

Дар адпушчэньня і мір надзвычайны,

Духа прысутнасьць і мэту жыцьця,

Сілу на сёньня, надзею на заўтра,

Госпадзе дорыць нам вернасьць Твая!

 

ПРЫСЬПЕЎ.