Віа Далароса

Via Dolorosa

Аўтар: Sandi Patty
Т. бел.: Дар'я Шэіна
Выканаўца: Царква "Ян Прадвесьнік"
Кавер-альбом: Ля крыжа

1 КУПЛЕТ:

Уздоўж па Віа Далароса праз Ерузалім ішоў

Той, Каго вялі жаўнеры праз натоўп.

Кожны бачыць з іх хацеў,

Як ішоў Ён на Галгофу, йшоў на сьмерць.

 

2 КУПЛЕТ:

Быў скрываўлены і зьбіты, ісьці далей ледзьве мог,

Яго раніў з церняў сплецены вянок.

Ён зьнявагі адчуваў

Праз тых, хто ўкрыжаваць Яго жадаў.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Уздоўж па Віа Далароса, што завецца шлях пакут,

Як Ягня ішоў Мэсія Цар Ісус.

Ён Сам выбраў гэты шлях, каб нам зьявіць Сваю любоў.

Уздоўж па Віа Далароса Ён на крыж за нас пайшоў.

 

МОСТ:

Кроў, што дала

Збаўленьне  усім,

Свой шлях пачала

Праз Ерузалім.