Вялікі Бог, калі на сьвет гляджу я

How Great Thou Art

Аўтар: Linda Stassen
Пераклад: М. Янішкевіч

     1 КУПЛЕТ:

     Вялікі Бог! Калі на сьвет гляджу я.

На ўсё, што так цудоўна Ты стварыў!

Тваю прысутнасьць і Твой голас чую

У фарбах кветак і ў дыханьні ніў, —

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Тады мой дух Табе хвалу пяе:

     Вялікі Бог!  Вялікі Бог!

     Тады мой дух Табе хвалу пяе:

     Вялікі Бог!  Вялікі Бог!

 

2 КУПЛЕТ:

      Вялікі Бог! Калі ўзьнімаю вочы

Да неба, дзе такая безьліч зор;

Дзе сонца ўдзень, а месяц зьзяе ўночы,

Дзе лад існуе з найдаўнейшых пор, —

ПРЫСЬПЕЎ.

 

3 КУПЛЕТ:

      Вялікі Бог! Калі чытаю ў кнізе

Аб тым, як Ты сьвет гэты палюбіў;

Як да Сябе адкінутых наблізіў,

Як нам збаўленьне на крыжы купіў, —

ПРЫСЬПЕЎ.

 

     4 КУПЛЕТ:

     Вялікі Бог! Калі я бачу ў сьвеце,

Як нішчаць праўду і сьвятое ўсё,

А Ты іх церпіш і завеш: “Прыйдзіце,

Я дам спакой, Я ўсім даю жыцьцё”, —

ПРЫСЬПЕЎ.

 

5 КУПЛЕТ:

Вялікі Бог! Калі ў жыцьці да рэшты

Бываю змучаны, зусім слабы,

Упаўшага Сам за руку бярэш Ты

І новых сіл даеш для барацьбы, —

 ПРЫСЬПЕЎ.

 

6 КУПЛЕТ:

      Вялікі Бог! Калі мяне паклічаш

Ад гэтага жыцьця ў нябесны сьвет,

Калі Сваё пакажаш мне аблічча,

І згіне цемры і пакутаў сьлед.

ПРЫСЬПЕЎ.