Вялікі наш Творца і Бог

Велик наш Творец и наш Бог

са зборніка "Песнь Возрождения"
Т. бел.: Д. Шэіна

1 КУПЛЕТ:

Вялікі наш Творца і Бог, 

Ніхто так як Ён бы ня мог

Сказаць, каб паўсюль на зямлі,

Расьліны з пладамі расьлі.

І смак тых пладоў, і лісты,

І водар іх сьведчыць аб тым,

Як добры да нас Бог Сьвяты,

Дзівосны ў дзеях Сваіх.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Вялікі наш Госпад Сьвяты! — 

Сьпявалі ўсе кветкі й плады.

Вялікі! – няслося з садоў

У водары летніх вятроў.

 

2 КУПЛЕТ:

У полі гучаць галасы — 

Сьпяваюць хвалу каласы:

Нас Бог Сваім Словам стварыў,

Вялікі наш Госпад Сьвяты.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

3 КУПЛЕТ:

Навокал прырода пяе

І Богу хвалу аддае.

Вось толькі на вуснах людзкіх

Ня чую я сьпеваў такіх.

А чутны ад іх быў той сьпеў, 

Што Бога прынізіць хацеў, 

Каб толькі сябе праслаўляць, 

І Творцу хвалу не аддаць.

 

2 ПРЫСЬПЕЎ:

А слава і сёньня жыве 

І разам з прыродай пяе

Хвалы гэтай просты матыў:

Вялікі наш Госпад Сьвяты!