Беларускае Праслаўленьне

Вялікі наш Бог

How great is our God

Аўтар: Chris Tomlin; Ed Cash; Jesse Reeves
Пераклад: Д.Шэіна (Царква Ян Прадвесьнік)

1 КУПЛЕТ:

У шатах славы Цар,

вялікі Валадар.

Хай славіць ўся зямля

Вялікага Цара.

Сьвятлом пакрыў Сябе.

Зьнікае цемры сьлед

Ад голасу Яго, ад голасу Яго.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Вялікі наш Бог.

     Сьпявай са мной, вялікі наш Бог.

     Хай бачыць сьвет,

     Які вялікі наш Бог.

 

2 КУПЛЕТ:

Нязьменны у вяках,

і час у Яго руках,

Пачатак і канец, пачатак і канец.

Наш Бог у трох адзін,

Дух, Айцец і Сын.

Ён і Ягня і Леў, Ён і Ягня і Леў.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

МОСТ:

     Найвышэйшае імя

     Хай уславіць ўся зямля.

     Душа пяе:

     Вялікі наш Бог!  х2

 

          Алелюя! Алелюя!

          Алелюя! У славе Бог!