Вецер з Неба

Breath of Heaven

Словы і муз.: Chris Eaton & Amy Grant
Т. бел.: Дар'я Шэіна (Царква "Ян Прадвесьнік")

1 КУПЛЕТ:

Я блукала у начной цішы,

Так халодна, і Дзіця ўнутры.

У чым заслуга прад Табой,

Што прыйшоў Ты, Госпад мой,

Мяне Ты абраў, Свайго Сына даў.

 

 

2 КУПЛЕТ:

У трымценьні клічу да Цябе,

Бо вялікі Госпад у-ва мне.

Сьвет халодны прада мной,

Ці ж ісьці мне шлях адной…

Будзь побач са мной, будзь побач са мной.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Вецер з Неба, будзь са мною,

     Будзь са мною побач, Вецер з Неба.

     Вецер з Неба, асьвяці мяне,

     Духам Сваім пакрый мяне,

     Вецер з Неба.

     Вецер з Неба.

 

3 КУПЛЕТ:

 

Ці падумаць я магла б раней,

Што Сам Творца прыйдзе да мяне.

Але я усё аддам, каб спаўняўся Божы план.

Моцы мне дай, моцы мне дай.

 

 

ПРЫСЬПЕЎ.