Вывышайце Бога

Аўтар невядомы
Пераклад: А. Бокун

ПРЫСЬПЕЎ:

     Вывышайце Бога,

     Слаўце нашага Пана,

     Біце ў ладкі

     І гімны сьпявайце.

 

1 КУПЛЕТ:

Бог вялікі, магутны,

Ён Пан ўсяго стварэньня.

Аддае нам краіны,

Ён Пан ўсяго стварэньня.

Ён скарае народы,

Ён Пан ўсяго стварэньня,

Бог Абрагама, Ізаака і Якуба.

 

ПРЫСЬПЕЎ

 

2 КУПЛЕТ:

Ён зямлю нам прызначыў,

Ён Пан ўсяго стварэньня.

Як дзяцей сваіх любіць,

Ён Пан ўсяго стварэньня.

Засьпявайма псальм Богу,

Ён Пан ўсяго стварэньня,

Бог Абрагама, Ізаака і Якуба.

 

ПРЫСЬПЕЎ

 

3 КУПЛЕТ:

На высокім Ён троне,

Ён Пан ўсяго стварэньня.

Аддавайце чэсьць Богу,

Ён Пан ўсяго стварэньня.

Бо Яму ўсё належыць,

Ён Пан ўсяго стварэньня,

Бог Абрагама, Ізаака і Якуба.

 

ПРЫСЬПЕЎ