Збавіцель

Savior

Сл. і муз.: Hillsong
Т. бел.: Дар'я Шэіна
Выканаўца: Царква Ян Прадвесьнік
Альбом: Прагну славіць

1 КУПЛЕТ:

Збавіцель на крыжы

Загінуў за мой грэх, забраў мой боль. 

“Ты мой!” – мне сьвет крычыць.

 А я хачу спазнаць Тваю любоў,

 Мой Госпад!

 Спазнаць Цябе, мой Бог!

 

ПРЫСЬПЕЎ:

  Толькі Ты, толькі Ты,

      Ты дастойны хвалы!

  Толькі Ты, толькі Ты,

  Ты дастойны хвалы!

 

2 КУПЛЕТ:

Нябёсаў чуўся плач,

У смутку па Табе уся зямля.

Бог палюбіў так сьвет,

Што Сына Ён аддаў,

аддаў  на сьмерць

Бо любіць, так моцна любіць  нас!

 

МОСТ:

     Алелюя Госпаду!

     Алелюя! Будзем славіць вечна!

 

3 КУПЛЕТ:

Ўсе людзі на зямлі

Так прагнуць зноў знайсьці

Тваю    любоў.

Прыходзім да Цябе

Аддаць Табе жыцьцё,

сваё   жыцьцё,

Каб славіць, Табе заўжды сьпяваць!

 

ПРЫСЬПЕЎ.