Жаданьне маё

Пс. 83

Сл.: Д. Шэіна
Муз.: А. Сітнік
Царква Ян Прадвесьнік

1 КУПЛЕТ:

Жаданьне маё – быць у доме Тваім.

Душа мая прагне Цябе, Божа сіл.

Я сэрцам імкнуся да Бога жывога,

Як птушка, шукаю прытулку сьвятога.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Ўстанем і пойдзем         за Госпадам славы,

     Ўсе сьцежкі вядуць да Цябе !

     Ён сонца і шчыт наш, абаронца ласкавы.

     Маё спадзяваньне ў Табе, Бог сьвяты.

     Бог сьвяты.

 

2 КУПЛЕТ:

Дазволь мне спыніцца ля брамы Тваёй,

Мой стомлены дух знойдзе там супакой.

Бо лепшы за тысячу дзень той адзіны,

Што я правяду у дварах Бога сілы.   

 

ПРЫСЬПЕЎ.