Жывы ў Табе

Alive In You

Сл. і муз.: Jordan Frye, Kim Walker-Smith, Skyler Smith
Т. бел.: Б. Гарбачэўскі

 

КУПЛЕТ:

Ад пачатку да канца

Маё жыцьцё ў руках Айца.

Калі ўсё супраць мяне,

Я не адмоўлюсь ад Цябе.

    Я ня проста плоць і кроў,

    Бо ў Табе я сэнс знайшоў.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

     Госпад мой, Найвялікшы Бог,

     Подых Ты жыцьця майго,

     Нават у вагні я жывы ў Табе.

     Валадар, калі ў скрусе я,

     Напаўняе моц Твая,

     Нават у вагні я жывы, я жывы ў Табе.

 

2 КУПЛЕТ: 

Ў цемры чую голас Твой,

З ранку ў радасьці з Табой.

Быў сьляпым, Ты даў мне зрок,

Бо нават сьмерць Ты перамог.

 

ПРЫСЬПЕЎ.

 

Мост:

Ужо ня я жыву, але                 

Хрыстос жыве ў-ва мне,

Хрыстос жыве ў-ва мне.

Ад пачатку да канца

Ты дастойны славы, Ты дастойны славы.

 

 

ПРЫСЬПЕЎ.