Ты для мяне, мой Збаўца

Ты для меня, Спаситель

Са зборніка "Песнь Возрождения"

Ты для мяне, мой Збаўца,

Сышоў з святых нябёс.

Ты чалавекам стаўся,

Быў мёртвы і ўваскрос.

 

Прысьпеў:   

Ты для мяне, для мяне на крыжы

Праліў святую кроў.

Хвала Табе за дары Твае ўсе

Хвала навек вякоў.

 

 

Ты для мяне, мой Збаўца,

У жалабку ляжаў.

Прынёс убогім шчасце,

Шлях новы паказаў.

 

Мой Збаўца, паланіла

Мяне любоў Твая;

Ты – чэсць мая і сіла,

Табе аддаўся я.

 

Зрабі ў маім Ты сэрцы

Навекі Свой пасад,

З Табою ў кожным месцы

Заўсёды буду рад.

 

Трывога, сум і здзекі

Не змусяць замаўчаць,

Бо я ўжо Твой навекі,

На мне твая пячаць.