Ты знаеш, Божа

Са зборніка "Песнь Возрождения"

Ты знаеш, Божа, мае жаданні,

Малітву чуеш Ты маю;

Мае трывогі, мае блуканьні,

Перад Табою не таю.

 

Ты знаеш, Божа, што не шукаю

Багацьця й пахвалы зямной;

Ці на чужыне ці ў родным краю

Я прагну быць Тваім слугой.

 

На сэрцы цяжка, ня раз я плачу,

Каб мог, кудысь бы паляцеў;

Я адзінокі, цярплю няўдачы,

Змаўкае мой вясёлы сьпеў.

 

Ніхто ня знае, ніхто ня скажа,

Чаму падчас валюся з ног.

І хто пацешыць, і хто разважыць,

Калі на сэрца камень лёг.

 

Каб сэрца роспач не паланіла,

Трымай мяне Сваёй рукой,

Бо трачу веру, бо слабне сіла,

А шлях далёкі прада мной.