1 КУПЛЕТ:
Зноў і зноў сумнеў поўніў нашы сэрцы,
Зноў і зноў Ты верным быў.
Бог нашага збаўленьня, Ты годны ўслаўленьня!
Зноў у пакланеньні мы.
Любы, хто мае вочы, бачыць горы.
Хто ж верыць, той убачыць іхні рух.
ПРЫСЬПЕЎ:
Элогім! Ты ідзеш перада мною!
Ты мой мір, прытулак і мой дом.
Ты Айцец і Сын, і Ты Дух Сьвяты,
Велічны, бясконцы Бог,
Твой ня мае межаў трон!
2 КУПЛЕТ:
Літасьцівы Бог – сьвятла ўвасабленьне,
Сукупнасьць усяго дабра.
Ты ёсьць сьвятасьць, ісьціна і магутная скала!
Аднаму Табе ўся хвала!
Аднаму Табе ўся хвала!
МОСТ:
Наш абаронца,
Верны бясконца
Толькі Ты!
Бог найвышэйшы,
Князь міру вечны,
Элогім!