Беларускае Праслаўленьне

У Віфлееме цішыня

Сл. і муз.: С.Савіцкі
Выканаўца: Алена Савіцкая (царква "Абуджэньне", Менск)

1. У Віфлееме цішыня,

Усе ветрыкі заснулі.

У калыбелі спіць дзіця,

І ціха: “Люлі, люлі”.

 

Прыпеў:Пела песенку матуля:

“Люлі, люлі, люлі”.

 

2. Авечкі подых сагравае

І зорачкі прамень…

Бог Сваім Сынам пачынае

У цэлым свеце дзень.

 

3. І праз стагоддзі гэта песня

У свеце хай гучыць…

У бедных яслях на саломке

Сын Божы ціха спіць.