Error: Your upload path is not valid or does not exist: /home/belworsh/public_html/wp-content/uploads Дзякуй, Бог | Беларускае Праслаўленьне

Беларускае Праслаўленьне

Дзякуй, Бог

I Thank God

Сл. і муз.: Maverick City Music
Т.бел.: Дар’я Зубовіч

КУПЛЕТ 1:

Доўга ўначы блукаў,

Ратунку сабе шукаў, 

Зьнясілеў я й душа мая. 

Змагаўся, як толькі мог, 

І ўсё ж сам не перамог.

Бяздумнай хваляй плыў па жыцьці.

 

ПЕРАДПРЫСЬПЕЎ:

І вось калі я шлях згубіў,

Сустрэў Хрыста, Ён мне адкрыў,

Што Ён са мной і я ўжо не адзін.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Мяне сустрэў, перамяніў

Шлях паказаў і даў мне сіл.

Дзякую, Творца!

Дзякую, Збаўца!

Бо Ты аздаравіў душу маю,

Навекі вольны я жыву.

Дзякую, Творца!

Дзякую, Збаўца!

Дзякуй, Бог!

 

КУПЛЕТ 2:

Паверыў я назаўжды, 

Што даў мне свабоду Ты

І ўсе сумневы 

Як пыл разьвеяў.

Бывайце журботы й грэх – 

Былыя сябры мае!

Кажу: Ня ведаю вас,

Прайшоў ваш час.

 

ПЕРАДПРЫСЬПЕЎ 2:

Сьпяваць я буду зноў і зноў, 

Пакуль на неба не пайшоў,

Як блудны сын знайшоў свой шлях дамоў.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Мяне сустрэў, перамяніў

І на скале мяне зьмясьціў.

Дзякую, Творца!

Дзякую, Збаўца!

Бо Ты аздаравіў душу маю,

Навекі вольны я жыву.

Дзякую, Творца!

Дзякую, Збаўца!

Дзякуй, Бог!

 

МОСТ:

Пекла мяне страціла – 

Вольны я, вольны я, вольны я!

ПРЫСЬПЕЎ:

Мяне сустрэў, перамяніў

І на скале мяне зьмясьціў.

Дзякую, Творца!

Дзякую, Збаўца!

Бо Ты аздаравіў душу маю,

Навекі вольны я жыву.

Дзякую, Творца!

Дзякую, Збаўца!

Дзякуй, Бог!