Беларускае Праслаўленьне

Мы на зямлі блукаем

Мы на земле блуждаем

Сл. і муз.: Генадзь Клімаў
Т.бел.: Алесь Піменаў

КУПЛЕТ:

Мы на зямлі блукаем

Між турбот і марнот ліхіх.

Часта Цябе губляем

Мы ў патоках спакусаў зямных.

У маленьні Цябе я клічу:

Памажы далей сьвята жыць,

Запаветы Твае і Цябе ўсёй душой

 палюбіць!

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Госпад мой, я ў малітве стаю

Прад Табой на каленях.

Мой Ісус, усёй хвалы на вякі варты Ты.

Слава й гонар Табе

Хай гучаць над зямлёй у вышыні!

 

2 КУПЛЕТ:

Добрай рукой Сваёю

Дакранешся Ты ціха ўначы.

Шчасьце знайду з Табою

І спакой для сваёй душы.

І ледзь смутак пагрукае ў сэрца,

Я паклічу – Ты мір пашлеш.

Ты пачуеш мяне, і, я веру, 

ад зла зьберажэш.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Госпад мой, я ў малітве стаю

Прад Табой на каленях.

Мой Ісус, усёй хвалы на вякі варты Ты.

Слава й гонар Табе

Хай гучаць над зямлёй у вышыні!

 

2 КУПЛЕТ:

І ледзь смутак пагрукае ў сэрца,

Я паклічу – Ты мір пашлеш.

Ты пачуеш мяне, і, я веру, 

ад зла зьберажэш.

 

ПРЫСЬПЕЎ.