1 КУПЛЕТ:
Жаданьне маё – быць у доме Тваім.
Душа мая прагне Цябе, Божа сіл.
Я сэрцам імкнуся да Бога жывога,
Як птушка, шукаю прытулку сьвятога.
ПРЫСЬПЕЎ:
Ўстанем і пойдзем за Госпадам славы,
Ўсе сьцежкі вядуць да Цябе !
Ён сонца і шчыт наш, абаронца ласкавы.
Маё спадзяваньне ў Табе, Бог сьвяты.
Бог сьвяты.
2 КУПЛЕТ:
Дазволь мне спыніцца ля брамы Тваёй,
Мой стомлены дух знойдзе там супакой.
Бо лепшы за тысячу дзень той адзіны,
Што я правяду у дварах Бога сілы.
ПРЫСЬПЕЎ.