Error: Your upload path is not valid or does not exist: /home/belworsh/public_html/wp-content/uploads Наш Бог | Беларускае Праслаўленьне

Беларускае Праслаўленьне

Наш Бог

Наш Бог

Аўтар: Ліза Краўчук
Пераклад: Дар'я Шэіна (царква "Ян Прадвесьнік", Менск)
Выконваюць па-беларуску: гурт Званочк

1 КУПЛЕТ:

Госпад, Твайму Слову цалкам веру я,

Бо яно жывое, вернае.

Усё, што там напісана, ня проста так,

Слова майго Бога моц дае.

 

Госпад, Твайму Слову цалкам верым мы,

Бо яно дарога да Нябёс.

Госпад, Ты нас любіш як дзяцей сваіх,

Верым Слову, што сказаў Хрыстос.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Я знаю, я веру,

Ён ёсьць добры, Ён ёсьць вечны.

Я знаю, я веру,

Што Ісус мой Сябра верны.

Мы знаем, мы верым:

Бог наш мудры, міласэрны.

Мы знаем, мы верым:

Непахісны і нязьменны

Наш Бог, наш Бог, наш Бог, наш Бог.

 

2 КУПЛЕТ:

Госпад, Твайму Слову цалкам веру я,

Бо у ім ёсьць праўда і жыцьцё.

Ад пачатку ў ім усё і да канца.

Вера узрастае праз яго.

 

Госпад, Твайму Слову цалкам верым мы.

Словам Госпад цуды ўчыняў.

Словам на зямлі наш Бог усё стварыў.

Верым у моц Слова Божага.