НАШАЯ МЭТА
папулярызацыя хрысьціянскіх сьпеваў
на беларускай мове
НАШАЯ ДАПАМОГА ВАМ
Калі вы жадаеце сьпяваць вашыя любімыя сьпевы праслаўленьня
на беларускай мове, але ня маеце перакладу, мы можам дапамагчы.
Дасылайце тэксты, агучку і, калі маеце, ноты гэтых сьпеваў і мы пастараемся
зрабіць для вас іх якасны пераклад. Гэта ж датычна і харавых сьпеваў.
ВАШ МАГЧЫМЫ ЎДЗЕЛ
Мы будзем вельмі ўдзячныя вам, калі вы дапаможаце нам у запаўненьні сайту.
Пры адсутнасьці нейкай інфармацыі па сьпевах (недахопу MP3 сьпева, альбо акордаў,
ці нотаў) вы можаце падзяліцца ёй з намі, даслаўшы на мэйл belworship@gmail.com.
Калі вы маеце свае арыгінальныя сьпевы па-беларуску, то можаце даслаць нам
на мэйл belworship@gmail.com для іх разьмяшчэньня на нашым сайце.
Таксама вы можаце дасылаць нам свае пераклады сьпеваў з іншых моваў
на беларускую, ноты і мр3 вашых запісаў ў прымальнай якасьці.
Калі вы маеце нейкія іншыя пытаньні, альбо прапановы па распаўсюду беларускіх
хрысьціянскіх сьпеваў, зноў жа пішыце нам па адрасе belworship@gmail.com.