1 КУПЛЕТ:
Паклікаў Ты пайсьці па водах.
Мне не ўтрымацца без Цябе.
Мацнее вера ў акіянах,
Дзе з’явіш мне, мой Бог, Сябе.
ПРЫСЬПЕЎ:
Хвалу я Богу ўзьнясу.
І позірк з хваляў уздыму.
Душы маёй у шторм і ў буру даш спакой,
Бо я ў Табе, i Ты ўва мне.
2 КУПЛЕТ:
На глыбіні ёсьць Твая ласка.
Рукой Сваёй мяне вядзеш.
Дзе хаос, боль і страх навокал
Не падвядзе Бог, не падвядзе!
ПРЫСЬПЕЎ:
Хвалу я Богу ўзьнясу.
І позірк з хваляў уздыму.
Душы маёй у шторм і ў буру даш спакой,
Бо я ў Табе, i Ты ўва мне.
МОСТ:
Давяраю я бясконца Духу Бога.
Хай вядзе мяне па водах,
Туды, куды Ён кліча.
І ў глыбінях, што мне не пераадолець,
Стане вера мая болей.
Бо са мною мой Збавіцель.
ПРЫСЬПЕЎ:
Хвалу я Богу ўзьнясу.
І позірк з хваляў уздыму.
Душы маёй у шторм і ў буру даш спакой,
Бо я ў Табе, i Ты ўва мне.