Paul Joseph Baloche
Пол Балош
Амерыканскі хрысьціянскі аўтар-выканаўца і лідар праслаўленьня. Нарадзіўся 4 чэрвеня 1962 у Камдане (горад ва ўсходнім узьбярэжжы ЗША, штат Нью-Джэрсі).
Балош 26 гадоў з’яўляўся лідарам праслаўленьня ў Community Christian Fellowship у горадзе Ліндэйл (штат Тэхас, ЗША; насельніцтва складае 4818 чалавек). Але ў 2015 годзе разам са сваёй жонкай пераехаў у Нью-Ёрк.
Пол стварае свае сьпевы на фартэпіяна і акустычнай гітары разам з жонкай Рытай, якая таксама з’яўляецца аўтарам сьпеваў праслаўленьня. Абодва з’яўляюцца членамі дабрачыннай арганізацыі Compassionart.
За сваю творчасьць Балош атрымаў мноства ўзнагарод Dove Awards. Некаторыя яго сьпевы адносяцца да ліку найбольш выконваемых па падліках CCLI. У яго топ-ліст уваходзяць сьпевы «Open the Eyes of My Heart», «Hosanna», «Your Name», «Today Is The Day» і «Above All».
У лістападзе 2013 атрымаў прэмію GMA Canada Covenant Award у намінацыі міжнародны альбом году за альбом «Glorieux» на французскай мове.