КУПЛЕТ:
Слаўлю Цябе.
Дух не сьпяваць Богу Ласкі ня можа.
Слаўлю Цябе.
Прысутнасьць Тваю адчуваю, мой Божа.
Ляціць, нібы Птах.
Белыя крылы ўздымаюцца лёгка.
Водар у грудзях.
Дыхаць павольна, бо Ты са мной, Госпад.
ПРЫСЬПЕЎ:
Ісус – Белы Птах над Беларусьсю,
Да Цябе за Радзіму я малюся.
Аднаві сэрца кожнага, хто верыць.
Мару я, Ты адкрый свабоды дзьверы.
Хай пяе мілагучнай мовай роднай,
Адчуе яе смак, яе пяшчоту.
Дай ляцець Белай Птушкай у Нябёсы.
Ісус – Ты маёй краіны Госпад.