Беларускае Праслаўленьне

Божа, Ты ёсьць

Jesteś

Сл. і муз.: Monika Mimi Wydrzyńska Piotr Nazaruk 
Т.бел.: Дар'я Зубовіч

1 КУПЛЕТ:

Закрываю вочы зноў, але гэта не для сноў,

Мару з Табою быць хоць хвіліну.

Як цудоўна з думкай жыць, што існуе хтось як Ты,

Хто мяне любіць так моцна й шчыра.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Божа, Ты ёсьць тут, хоць ня бачу, адчуваю.

Божа, Ты ёсьць тут, сэрцам чую голас Твой.

Божа, Ты ёсьць тут, быць заўжды з Табой жадаю.

Божа, Ты ёсьць тут, Госпад мой.

 

2 КУПЛЕТ:

Ведаю, што добры Ты, што праўдзівы, і заўжды

Прымеш мяне і мой грэх даруеш.

Сярод безьлічы людзей, Бог, Ты ведаеш мяне.

Ўсё разумееш Ты, просьбы чуеш.

 

МОСТ:

Поры году і час, сьвет бясконцы для нас,

Сонца, неба й палі Сваім Словам стварыў.

Быў і будзеш заўсёды Ты.

 

ПРЫСЬПЕЎ:

Божа, Ты ёсьць тут, хоць ня бачу, адчуваю.

Божа, Ты ёсьць тут, сэрцам чую голас Твой.

Божа, Ты ёсьць тут, быць заўжды з Табой жадаю.

Божа, Ты ёсьць тут, Госпад мой.