Хрыстос ўваскрос, Хрыстос ўваскрос, усё Ён перамог.
Хрыстос ўваскрос, Хрыстос ўваскрос, жыве наш Цар і Бог.
Хрыстос ўваскрос, Хрыстос ўваскрос, у дзіўнай яснасьці,
І нас ў неба Ён вядзе.
Наш свет рукамі грэшных Хрыста ўкрыжаваў
Пакутаў, мукаў цяжкіх за нас Ён шмат спазнаў.
Хрыстова кроў лілася, каб нашу змыць віну
І даць Сваю нам чысьціню.
Прасіў Язэп Пілата, каб цела зьняць з крыжа.
Пахованы багатым, у магіле Ісус ляжаў.
Але настаў дзень новы, і роспач уцякла,
Прыйшло сьвятло, Хрысту хвала.
Паплакаць ля магілы жанчыны зранку йшлі;
Анёлы іх зьдзівілі, ім вестку прыняслі:
Пайдзіце, ўсім скажыце: Настаўнік уваскрос,
І радасьць вечную прынёс.
Марыя весткі дзіўнай не можа паўтарыць,
І плача, але бачыць: Хрыстос жывы стаіць.
Сумелася, ледзь можа Раббуні вымаўляць…
Бяжыць усім паведамляць.