Беларускае Праслаўленьне

Хрыстос выйшаў з храму

Христос вийшов з храму

Са зборніка "Песнь Возрождения"

Хрыстос выйшаў з храму і там недалёка

За местам на ўзгорак пайшоў,

З трывогаю ў сэрцы і з сумам глыбокім

Наўчаў Сваіх выбраных сяброў.

 

– Скажы нам, Настаўнік, апошняе слова,

Пакуль яшчэ з намі жывеш;

Скажы нам, Настаўнік, калі гэта будзе,

Калі Ты судзіць людзей прыйдзеш?

 

– Пашырацца чуткі пра войны, паўстаньні,

Але не канец то яшчэ,

Бо голад і мор і нягоды настануць,

І кроў ручаямі пацячэ.

 

Паменшыцца вера, аслабне надзея,

У сэрцах пагасне любоў,

Узьнімецца ў свеце страшная завея,

Браты адракуцца ад братоў.

 

Калі ж вы агіду ўбачыце ў храме,

То ведайце: суд пры дзьвярах;

Чувайце, каб веры не ўтрацілі самі,

Сьвяціце і праганяйце змрок.

 

У той час захочацца сьмерці ім скорай,

Ды смерць ад людзей уцячэ;

І будуць маліцца: абрынцеся, горы,

Схавайце ад Божых нас вачэй!

 

Урэшце, народы угледзяць Ісуса,

Ён будзе са славай ісьці…

На голас Ягоны пакорна зьбяруцца

Пачуць прызначэньне ад Судзьдзі.