У ясьлях Ісус немаўлятка ляжаў,
Даруючы людзям усьмешку Сваю.
А ўвесь Бэтлеем у няведаньні спаў,
Што Божая ласка сыйшла на зямлю.
Успыхнула неба дзівосным сьвятлом
І хоры анёлаў абвясьцілі прастор.
Прыйшлі пастухі пакланіцца Хрысту,
Складаючы Госпаду ў сэрцы хвалу!
Хвала на нябёсах, спакой на зямлі.
Свабоду ад гнёту прынёс Божы Сын!
У простыя ясьлі паклалі Хрыста,
Каб кожны прыйсьці мог да Бога Айца,
Прыйсьці мог да Бога Айца.