1 КУПЛЕТ:
Дзень пасьля ночы, скарб пасьля ўтрат,
Цень пасьля сьпёкі, сьвежасьць і лад:
Мёд пасьля жоўці, сьпеў пасьля сьлёз,
Вось што прыносіць верным Хрыстос.
2 КУПЛЕТ:
Пасьля пасеву рост і снапок,
Пасьля пакутаў славы вянок,
Пасьля бадзяньняў найлепшы лёс,-
Вось што прыносіць верным Хрыстос.
3 КУПЛЕТ:
Існасьць за марай, бліск за імглой,
Міласьць за карай, мір за вайной,
Радасьць за горам, яснасьць Нябёс,
Вось што прыносіць верным Хрыстос.