1 КУПЛЕТ:
Зьзяе срэбны сьнег, шпарка санкі мчаць.
І наш вясёлы сьмех нікому не суняць.
Можам вас усіх на санках пакатаць.
Лунаюць нашы сьпевы і званочкі ўсьцяж зьвіняць.
ПРЫСЬПЕЎ:
Дзінь-дзінь-дон, дзінь-дзінь-дон,
Звонаў перазвон.
Усюды сьпевы й хараство –
Да нас прыйшло Раство!
2 КУПЛЕТ:
Сьпявае ўся зямля: Хрыстос прыйшоў у сьвет!
Пра гэты Божы цуд мы прапяем куплет.
Жадаем сёньня ўсіх павіншаваць з Раством!
Няхай Хрыстос у гэты дзень заходзіць ў кожны дом!
3 КУПЛЕТ:
Сьцюдзёна хай наўкол, зямля пад сьнегам сьпіць,
Скрозь цемру й халады званочкаў сьпеў зьвініць.
Растопіць сэрца лёд Раства шчасьлівы сьпеў.
А Зорка Бэлеема дорыць радасьць і спадзеў.